Міжнародны дзень роднай мовы

22 лютага ў бібліятэцы ААТ «Віцебскдрэў» адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.
Да нас завіталі віцебскі выкладчык па кл.гітары, кампазітар, паэт Міхаіл Рубін і навучэнцы Сярэдняй школы №14 г.Віцебска. Прагучалі песні на вершы беларускіх паэтаў — М.Багдановіча, Р. Барадуліна, З.Бядулі, А.Сыса, А.Замкоўскага, В.Жыбуля і самога госця. Прыгожая паэзія нашых класікаў і сучаснікаў, эмацыйнае выкананне, віртуознае валоданне інструментам кранулі слухачоў.

Дзякуй, маэстра!

vitebskdrev2202231 vitebskdrev2202235  vitebskdrev2202232 vitebskdrev2202233

vitebskdrev2202234